16 June 2024, Sunday, 15:46
Support
the website
Sim Sim,
Charter 97!
Categories

У Рагачоўскім раёне бяспраўнік адправіў на бальнічны ложак пецярых чалавек

У Рагачоўскім раёне бяспраўнік адправіў на бальнічны ложак пецярых чалавек

Лабавое сутыкненне.

Увечары суботы, 13 красавіка, у Рагачоўскім раёне 18-гадовы кіроўца-бяспраўнік сеў за стырно Nissan Primera. Ідучы на абгон, ён выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Volkswagen Passat. Аб сутыкненні паведаміў тэлеграм-канал сілавікоў Гомельскай вобласці «Сожскі фарпост».

Аварыя адбылася прыкладна а 20:50 на 165-м кіламетры аўтадарогі Р34 Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы. Ідучы на абгон, кіроўца Nissan не пераканаўся ў бяспецы манеўру што і стала чыннікам сутыкнення.

У выніку ДТЗ траўмы атрымалі пяць чалавек: кіроўца і 52-гадовая пасажырка Volkswagen, а таксама тры пасажыры Nissan: 32-гадовы мужчына, 26-гадовая жанчына і дзяўчынка 15 гадоў. Яны былі дастаўлены ў прыёмнае аддзяленне Рагачоўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Іх стан сярэдняй ступені цяжкасці, стабільны.

Write your comment

Follow Charter97.org social media accounts