20 красавiка 2024, Субота, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Халезін: «Дзеянні музыкаў амаральныя»

33

«Шчыра кажучы, я нават спачатку не паверыў у гэтую навіну. Ісці на перамовы з уладамі адразу пасля таго, як забаранілі твой канцэрт – гэта ў вышэйшай ступені амаральна», – заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін, каментуючы сустрэчу беларускіх рок-музыкаў з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі і іх адмова іграць на акцыях апазіцыі ў абмен на дзяржпадтрымку.

«Гэта азначае толькі адно – яны просяць ва ўлады дазволіць ім займацца творчасцю. Безумоўна, гэта адно з самых слабых дзеянняў прадстаўнікоў контркультуры. Упершыню з’явіўся ў Еўропе інтарэс да беларускай контркультуры, які грунтаваўся на сінтэзе маральнай пазіцыі і высокага прафесійнага ўзроўню. Калі ўспомніць недалёкую гісторыю, то на памяць прыходзіць адмова дзеячаў культуры ад супрацоўніцтва з уладнымі структурамі. Так адбывалася ў Польшчы, так адбывалася ў Чэхаславакіі. У нас жа цяпер усё адбываецца наадварот – у той час, калі ва ўладзе расчароўваюцца нават дзеячы афіцыйнай культуры, у прадстаўнікоў контркультуры ўзнікаюць з уладай любоўныя стасункі. Баюся, што гэта не толькі не пашырыць іх базу папулярнасці, але і адапхне тых, для каго гэтыя гурты былі прыкладам не толькі творчасці, але і ў маральнасці пазіцыі», – лічыць Халезін.

Музыкі апраўдвалі свае дзеянні тым, што ім нібыта трэба неяк жыць, працаваць, зарабляць грошы. На гэта Халезін сказаў:

«Справа ў тым, што гэта не дапаможа ім зарабляць грошы. Гэта не мае дачынення да грошай, гэта мае дачыненне толькі да атрымання размяшчэння ўлады. А цяпер улада будзе вырашаць – даць грошы гэтым гуртам ці не».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках