27 красавiка 2024, Субота, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сьвятлана Алексіевіч: «Хацелася б, каб у гэтай сытуацыі Лукашэнка павёў сябе як мужчына»

12

«Я жыву з Казулінымі ў адным пад’езьдзе. І заўжды было радасна іх бачыць. Было відно, што людзі любяць адно аднаго, што шчасьлівыя гэтым. Тут было усё – посьпех, годнасьць, любоў. У нашым пад’езьдзе жыве многа нябедных людзей. Але ў большасьці яны пахмурныя, гэтая ж сям’я вылучалася сярод іх. У Ірыны быў такі дар жыцьця», -- сказала беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч у інтэрв’ю “Нашай Ніве”.

“Яна дорага заплаціла за палітычную годнасьць мужа, за тое, што ён не маўчаў у такі час. За, тое, што павёў сябе па-мужчынску. І гэтае супрацьстаяньне рэжыму адзін на адзін у калёніі – гэта таксама вельмі мужчынскі ўчынак. І, я лічу, лішнімі былі гэтыя несумленныя гульні наконт Германіі, калі ўжо стала ясна, што Ірына памірае.

Хацелася б, каб у гэтай сытуацыі Лукашэнка таксама павёў сябе як мужчына, а не як палітычны праціўнік. Каб даў Аляксандру Казуліну магчымасьць разьвітацца з жонкай. Хацелася б, каб – каля сьмерці – усе паводзілі сябе па-людзку”, -- сказала Сьвятлана Алексіевіч.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках