5 траўня 2024, Нядзеля, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лорд Бэл афіцыйна стаў іміджмэйкерам беларускай дыктатуры

33
Лорд Бэл афіцыйна стаў іміджмэйкерам беларускай дыктатуры

Піяр-мэнэджэр, верхавод дырэктараў кампаніі “Чайм Кам’юнікэйшэнз” Цімаці Бэл заключыў з кіраўніцтвам Беларусі кантракт аб паляпшэнні іміджа краіны на міжнароднай арэне.

Кантракт быў падпісаным “напрыканцы мінулага тыдня”. Лорд Бэл адмовіўся канкрэтызаваць суму кантракту й тэрмін ягонай рэалізацыі.

Піяр-мэнэджэр паведаміў, што будзе працаваць над вобразам Беларусі як краіны, а не беларускага прэзідэнта, як раней паведамлялі асобныя СМІ. Пры гэтым заўважыў: “Прэзідэнт – безумоўна частка краіны й ейнага вобразу”.

Раней лорд Бэл казаў, што кантракт прадугледжвае правядзенне дзвух кампаніяў – інфармацыйнай і маркетынгавай. Мэта інфармацыйнай – “данесці больш праўдзівае ўяўленне аб Беларусі ў супрацьвагу вобразу, створанаму ў сусветных СМІ”. Маркетынгавая кампанія, згодна ягоных словаў, прызначаная судзейнічаць падвышэнню інвестацыйнай прывабнасці краіны.

Нагадаем, 13 сакавіка Цімаці Бэл сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, “гэта быў прыватны дзелавы візыт”. Пасля сустрэчы з беларускім кіраўніком лорд Бэл паведаміў журналістам, што ягоная кампанія працуе ў шматлікіх краінах свету “над пабудовай вобразу”. Піяр-мэнэджэр лічыць, што на інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах вельмі шмат “крывадушных каментароў” у дачыненні да Беларусі. “Наперадзе сур’ёзная праца, каб гэта выправіць”. –сказаў ён. Галоўнае, як лічыць Бэл, каб інфармацыя аб сытуацыі ў краіне была справядлівай і адпавядала рэчаіснасці.

Пазней у замежных СМІ лорд Бэл заявіў, што плянуе зарабляць на кантракце з беларускім кіраўніцтвам “міліёны”.

Варта зазначыць, што з пачаткам супрацоўніцтва брытанскага лорду з уладай Беларусі, якую называюць “апошняй дыктатурай Эўропы”, у краіне ўзмацніліся палітычныя рэпрэсыі, пераследы апазыцыі, разгоны мірных акцыяў пратэсту (жорсткае задушэнне мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка адбылося праз 2 тыдні пасля першай сустрэчы Бэла й Лукашэнкі).

Даволі дзіўна гучаць заявы лорда Бэла аб тым, што будзе працаваць не над вобразам беларускага прэзідэнта, але над вобразам Беларусі як краіны. Цікава, якім бы чынам ён паляпшаў бы вобраз Нямеччыны пры Гітлеры?

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках