22 траўня 2024, Серада, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканомія прывяла да аварыі на кобрынскім «Гідрамашы»

5

На адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў Кобрына, заводзе «Гідрамаш», за час вымушаных двухтыднёвых вакацыяў змерзла ўся абагравальная сістэма.

Зараз 900 чалавек працуюць у холадзе. У маленькіх «канторскіх» памяшканнях людзі грэюцца абагравальнікамі, а ў цэхах проста паляць вугаль у бочках.

Самае сур'ёзнае - выйшаў са строю гідраўлічны цэх, «сэрца заводу»: змерзлі ваны. А без гэтага цэха гідрацыліндры, якія выпускае завод для МТЗ, МАЗа і «Гомсельмаша» проста не могуць быць зробленыя.

Дырэктар заводу Эдуард Янкоўскі патлумачыў «Радыё Рацыя», што ацяпленне на вакацыях было адключанае, таму што ў адваротным выпадку завод выляцеў бы «у трубу». Ён запэўнівае, што праблемы з ацяпляльнай сістэмай ужо вырашаныя і нібыта гэта абыйшлося танней, чым прыйшлося б плаціць за ацяпленне. Аднак на прадпрыемства разбірацца з інцыдэнтам едзе ўрадавая камісія. Сюды ўжо наведваліся прадстаўнікі КДБ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках