Вячорку й Шылу трэба трактаваць як палітвязняў
5- 29.01.2009, 10:26
Пастаноўка пытання, што яны не хочуць служыць, калі ўсе служаць, абсалютна левая. Гэтак на службу ні прынца Гары ні Элвіса не заганялі.
Калі чалавека спачатку без дай прычыны выганяюць з ВНУ і школы, потым падрабляюць вынікі агляду — гэта злачынствы. А значыць, Франака й Шылу цяпер адназначна трэба трактаваць як палітвязняў. І каб спыніць гэтае бязмежжа, «Міжнародная амністыя» павінна іх абвесціць вязнямі сумлення. Раптам да 13 красавіка і адчэпяцца, піша блогер nescerka.livejournal.com.
Сёлета, як і кожныя паўгоду, дзясяткі тысячаў хлопцаў абулі боты і пайшлі служыць у войска згодна з законам. І дзесяткі тысячаў такіх жа хлопцаў згодна з тым жа законам служыць не пайшлі. І іх ніхто не лічыць ані здраднікамі, ані зажэрамі. Пытанне Франака Вячоркі ды Івана Шылы — не ў тым, што гэтыя людзі ўхіляюцца ад свайго абавязку, а ў тым, што супраць іх груба парушаюцца канстытуцыя і законы, што не можа быць апраўдана палітычнымі ці іншымі меркаваннямі. Калі ўлада ізалюе палітычных апанентаў, не важна праз турму ці праз іншы рэпрэсіўны інструмент, апошнія робяцца вязнямі сумлення.