27 красавiка 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасці менскіх амапаўцаў

4

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі звярнуўся да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча.

Анатоль Лябедзька патрабуе арганізаваць расследаванне фактаў незаконных дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці, паведамляе БелаПАН.

Падставай для зварота паслужыў сілавы разгон акцыі салідарнасці, які адбыўся 16 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Падчас разгона акцыі і падчас дастаўкі затрыманых у РУУС Цэнтральнага раёна Анатоль Лябедзька быў збіты супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, усяго ў гэты дзень было затрымана 22 актывісты апазіцыі. Сярод аршытаваных былі6 актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бародка, Павал Юхневіч, Алег Ладуцька, Аляксей Сянчыла, Паліна Дз’якава, Максім Сергіец, Юры Пляшкоў, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч, лідэр «Моладзі БНФ» Андрусь Крэчка, актывіст АГП Міхась Пашкевіч, актывісты «Маладога Фронта» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка і многія іншыя.

Супраць людзей, якія выйшлі 16 кастрычніка, у Дзень салідарнасці, на Кастрычніцкую плошчу Менска, былі кінутыя больш каля сотні супрацоўнікаў АМАПу ў форме і цывільным. Як толькі людзі разгарнулі партрэты палітвязняў, іх адразу пачалі збіваць. Частка дэманстрантаў у знак пратэсту селі на зямлю – іх спачатку збілі, а затым запхнулі ў аўтобусы разам з астатнімі. У лічаныя хвіліны былі арыштаваныя ўсе ўдзельнікі акцыі.

Журналістам зноў не давалі здымаць разгон акцыі. Калі падчас разгону акцый 9 і 16 верасня да кожнага журналіста прыстаўлялі па 2-3 чалавекі, то ў гэты раз прадстаўнікоў СМІ акружалі па 5 амапаўцаў, якія хапалі аб’ектывы і пашкоджвалі апаратуру.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках