18 траўня 2024, Субота, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Луцку адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі (Фота)

27 кастрычніка ва ўкраінскім горадзе Луцк ўсеўкраінская моладзевая арганізацыя «Нацыянальны Альянс» правяла акцыю з патрабаваннем вызваліць Арцёма Дубскага.

Як паведамляе «Еўрарадыё», моладзевыя актывісты стаялі ў ланцугу на Тэатральнай плошчы Луцка. У іх былі залеплены рты ў знак пратэсту супраць самавольства беларускіх уладаў, адсутнасці ў Беларсі свабоды слова і з’яўлення новых палітвязняў.

Іншыя ўдзельнікі акцыі збіралі подпісы да амбасадара Беларусі ва Украіне Валянціна Вялічкі з патрабаваннем вызваліць Арцёма Дубскага.

Да гэтага «Нацыянальны Альянс» зладзіў акцыі ў падтрымку арыштаванага ўдзельніка «Працэса 14-ці» Арцёма Дубскага ў Львове, Калушы, Палтаве і Вінніцы.

Нагадаем, што 7 ліпеня ўдзельнік «Працэсу 14-ці» Арцём Дубскі быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці». Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках