29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску акцыя памяці Паліткоўскай прайшла каля Інстытута журналістыкі (Фота)

Акцыю памяці расейскай журналісткі Ганны Паліткоўскай, забітай тры гады таму, правялі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Акцыя прайшла ля уваходу ў будынак Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Маладыя людзі трымалі ў руках партрэт Ганны Паліткоўскай і плакаты з інфармацыяй пра забойства журналісткі 7 кастрычніка 2006 года, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

«Журналіст, памятай і шануй сілу праўды», - з такім заклікам звярнуліся маладыя людзі да будучых выпускнікоў журфака. Мінакам раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй пра сітуацыю са свабодай слова і пра пераследы журналістаў як у Расеі, так і ў Беларусі.

«Ні для кога не сакрэт, што шматлікія беларускія «журналісты» нядрэнна ўладкаваліся ў дзяржаўных выданнях і займаюцца прапагандай, а не журналістыкай. Спакуса зрабіць тое ж самае немінуча ўзнікне і ў сённяшніх студэнтаў-журналістаў. Таму сёння мы нагадалі пра Ганну Паліткоўскую, якая загінула з-за сваёй незалежнасці і прынцыповасці. Я думаю, што Паліткоўская -- гэта прыклад для кожнага, хто называе сябе журналістам, а любы журналіст, які ідзе на змовы з сумленнем, проста абражае яе памяць», -- сказала адна з удзельніцаў акцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках