11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыбыў правіцель Азербайджана Ільхам Аліеў

5

Увечары 11 лістапада з афіцыйным візітам у Беларусь прыляцеў прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў.

12 лістапада адбудуцца перамовы кіраўнікоў Азербайджана і Беларусі. Аляксандр Лукашэнка і яго азербайджанскі калега абмяркуюць увесь комплекс двухбаковых адносінаў спачатку ў фармаце перамоў адзін на адзін, а затым у пашыраным фармаце.

Асноўнымі тэмамі перамоў стануць «развіццё гандлёва-эканамічных адносінаў, умацаванне культурных і гуманітарных сувязяў, міжрэгіянальнае і галіновае супрацоўніцтва. Паводле вынікаў перамоў будзе падпісаны шэраг сумесных дакументаў».

У складзе афіцыйнай дэлегацыі, якая прыбудзе ў беларскую сталіцу, - міністр замежных спраў, а таксама кіраўнікі шэрага мерапрыемстваў і ведамстваў Азербайджана.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках