6 траўня 2024, панядзелак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эпідэмія нарастае: Ужо 165 захварэлых на свіны грып

55
Эпідэмія нарастае: Ужо 165 захварэлых на свіны грып

Толькі паводле афіцыйных дадзеных, усяго за 4 дні колькасць захварэлых на вірус А (H1N1) у Беларусі павялічылася на 63 чалавекі.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, за час маніторынгу з траўня 2009 года зарэгістравана 165 выпадкаў пацверджанага пандэмічнага грыпу А (H1N1), паведамляе БелаПАН.

На 9 лістапада ў Беларусі, паводле дадзеных Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, было зарэгістравана 128 лабараторна пацверджаных выпадкаў захворванняў, выкліканых вірусам грыпу А (H1N1).

8 лістапада намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны доктар Валянціна Качан паведаміла, што ў краіне зафіксавана 102 такія выпадкі. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі (на 4 лістапада), ад свінога грыпу памерла 7 чалавек.

Такім чынам, усяго за 4 дні, паводле афіцыйнай статыстыкі, на свіны грып у Беларусі захварэла 63 чалавекі.

Лічба захварэлых можа быць значна вышэй, бо вядома, што аналізы на наяўнасць вірусу А (H1N1) робяць далёка не ўсе хворыя на пнеўманію. Лабараторыі апынуліся не гатовымі да такой колькасці зваротаў. Улічваючы звычайнае адрозненне такіх замераў ад рэальнай лічбы інфікаваных, можна выказаць здагадку, што насамрэч апошніх на парадак больш.

Нягледзячы на эпідэмію грыпу і смерці людзей, якія пачасціліся, у медыцынскіх установах Менска назіраюцца перабоі з забяспечанасцю вакцынамі нават ад сезоннага грыпу. Вакцыны ж ад свінога грыпу ў Беларусі дагэтуль няма. У Мінздраве паведамляюць, што вакцына ад свінога грыпу будзе закуплена ў Расеі, аднак калі яна з’явіцца ў краіне невядома.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках