11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальныя меншасці Беларусі абмежавалі ў правах

8

Прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў змогуць навучаць дзяцей на сваёй нацыянальнай мове толькі з дазволу Міністэрства адукацыі.

Адпаведныя змены ўнесеныя ў Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», якія ўступаюць у сілу праз дзесяць дзён. Як нагадвае «Ежедневник», раней паводле пажадання грамадзянаў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы маглі ствараць дзіцячыя дашкольныя ўстановы ці асобныя групы, ствараць агульнаадукацыйныя школы ці класы, у якіх навучанне і выхаванне праводзіцца на мове нацыянальнай меншасці ці вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.

Пасля ўступлення ў сілу зменаў у Закон «Аб мовах у Рэспублікі Беларусь» такая магчымасць у прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў таксама захоўваецца, аднак для яе рэалізацыі неабходна будзе заручыцца падтрымкай Міністэрства адукацыі, без узгаднення з якім мясцовыя выканаўчыя органы цяпер не змогуць прыняць адпаведнае рашэнне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках