19 траўня 2024, Нядзеля, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі хаваюць ад журналістаў статыстыку смерцяў ад пнеўманіі

22

Прадстаўнікі рэгіянальных СМІ не могуць атрымаць ад медыкаў афіцыйнай статыстыкі пра сітуацыю з захворваннямі на вірусныя інфекцыі.

Галоўны урач Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Сцяцко адмовіўся называць газеце «Intex-press» колькасць памерлых у Баранавічах ад пнеўманіі сёлета.

Рэдакцыя «Intex-press» даведалася пра выпадак смерці маладой жанчыны ў Баранавічах ад гэтай хваробы. Аднак спробы ўдакладніць, ці быў гэта першы выпадак смерці сёлета, не далі выніку, паведамляе прэс-служба БАЖ. Аляксандр Сцяцко, які пацвердзіў факт смерці жанчыны, у размове з карэспандэнтам «Intex-press» 12 лістапада адмовіўся казаць, ці былі ў Баранавічах сёлета падобныя выпадкі.

З падобнай рэакцыяй медыкаў сутыкнуліся і ганцавіцкія калегі. Галоўурач Ганцавіцкага цэнтральнага раённага шпіталя ў тэлефонай размове з карэспандэнтам «Ганцавіцкага часу» пацвердзіў тры выпадкі смерці ад пнеўманіі на гэтым тыдні, аднак адмовіўся паведаміць, колькі пацыентаў з такім дыягназам зараз праходзяць лячэнне.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках