2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пандэмія свінога грыпу працягнецца да вясны

12

Пра гэта заявіла спецыяліст па барацьбе з грыпам амерыканскіх федэральных Цэнтраў па кантролю і прафілактыцы захворванняў Эн Шучат.

«Наперадзі ў нас працяглы грыпозны сезон, - сказала яна. – Тое, што мы бачым у 2009 годзе, з’яўляецца беспрэцэдэнтным».

Згодна з апошнімі дадзенымі, абвешчанымі Цэнтрамі па кантролю і прафілактыцы захворванняў у ЗША ад грыпу A/H1N1 памерлі 3 900 чалавек, у тым ліку 540 дзяцей, перадае ИТАР-ТАСС.

Усяго на новы грып ад моманту ўспышкі ў красавіку гэтага года былі заражаны 22 млн амерыканцаў, уключаючы 8 млн дзяцей. З іх 98 тысяч былі шпіталізаваныя, у тым ліку 36 тысяч дзяцей. «Я мяркую, што ўсе гэтыя лічбы, на жаль, будуць і надалей расці»,- дадала Шучат.

Літаральна яшчэ ў пачатку месяца колькасць памерлых ад новага грыпу ў ЗША складала 1200 чалавек. У параўнанні з дадзенымі за мінулы перыяд лічбы выраслі ў некалькі разоў. Амерыканскія спецыялісты тлумачаць гэта не рэзкім пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі, а больш поўным зборам інфармацыі.

Ад звычайнага грыпу ў ЗША штогод памірае 36 тысяч чалавек. У асноўным вірус паражае маладых людзей.

Фармацэўтычныя кампаніі не паспяваюць вырабіць абяцаную колькасць вакцын. Усяго ўрад ЗША замовіў 225 млн доз.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках