На трасе Берасце-Масква аўтамабіль урэзаўся ў пункт спагнання дарожных збораў
2- 13.11.2009, 14:02
ДТЗ адбылося сёння ўначы ў 3.20 з-за таго, што кіроўца легкавога аўтамабіля не справіўся з кіраваннем.
Пра гэта паведамілі БелТА у МНС Беларусі. У выніку ДТЗ адзін чалавек загінуў і двое пацярпелі.
Супрацоўнікі МНС уратавалі кіроўцу, які быў заблакаваны ў аўтамабіле.