19 траўня 2024, Нядзеля, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі расейскай вакцыны ад свінога грыпу сарваныя?

40
Пастаўкі расейскай вакцыны ад свінога грыпу сарваныя?

Беларускі Мінздароўя заяўляе, што ў хуткім часе плануе абвесціць тэндэр на набыццё вакцыны супраць грыпу A/H1N1.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла галоўны эпідэміёлаг міністэрства аховы здароўя Беларусі Іна Карабан.

«У найбліжэйшыя дні Мінздароўя мае намер абвесціць тэндэр на набыццё вакцыны супраць грыпу A/H1N1. Мы разлічваем, што вакцына паступіць у рэспубліку ў канцы лістапада - пачатку снежня», паведаміла Карабан.

Паводле яе словаў, «вакцына супраць свінога грыпу можа быць з Расеі, Францыі. Германіі, Вялікабрытаніі».

Паводле рэкамендацыяў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, «у першую чаргу прышчапляць будуць медыцынскіх працаўнікоў, а таксама супрацоўнікаў так званых жыццёва важных службаў, якія адказваюць за святло, газ і гэтак далей», паведаміла Карабан.

Карабан заявіла, што «прышчапіцца ад свінога грыпу не позна. СААЗ рэкамендуе не спыняць вакцынацыю насельніцтва. У першую чаргу будуць прышчапляць тых, хто мае найбольшую верагоднасць заражэння грыпам».

Што датычыць колькасці дозаў вакцыны, якую збіраецца закупіць Беларусь, Карабан сказала: «Ад сезоннага грыпу ў Беларусі ў гэтым сезоне прышчэплена больш за 948 тыс. чалавек. Імунізацыя працягваецца. Ад пандэмічнага грыпу мы разлічваем прышчапіць больш».

Як паведамляў сайт charter97.org, раней Мінздароўя заяўляў, што расейская вакцына ад свінога грыпу паступіць у Беларусь у канцы лістапада - пачатку снежня бягучага года. 5 лістапада міністр аховы здароўя Васіль Жарко сказаў, што вакцына ад грыпу A/H1N1 паступіць у Беларусь адразу пасля таго, як будзе вырабленая ў Расеі. Трэба адзначыць, што расейская вакцына вырабленая. Першы этап вакцынацыі супраць віруса грыпу A/H1N1 ужо стартаваў у Расеі 9 лістапада. Таму заява беларускага Мінздароўя пра абвяшчэнне тэндэру выглядае, як мінімум, дзіўнай.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках