Македонія адмаўляецца ад «камуністычнай» зоркі на гербе
5- 17.11.2009, 10:17
Чырвоная зорка выяўлялася на дзяржаўным гербе, пачынаючы з 1945 года, але цяпер яе прыбіраюць.
Як перадае NEWSru.com са спасылкай на ИТАР-ТАСС, за такое рашэнне прагаласавала ў канчатковым чытанні пераважная большасць у парламенце Македоніі.
Чырвоная зорка выяўлялася на дзяржаўным гербе, пачынаючы з 1945 года, і «цяпер гэты камуністычны сімвал з яго выдалены», кажацца ў паведамленнях. На гербе засталіся малюнкі каласоў збожжа, а таксама горы, рэкі, азёры і сонца.
Дызайн герба Македоніі заснаваны на гербе СССР. На гербе намаляваныя гара Караб, поле, рака і ўзыходзячае сонца. У абрамленні - пшаніца, мак, тытунь і бавоўна. Унізе размешчаная стужка, вышытая народным арнаментам. Герб быў увянчаны чырвонай пяціканцовай зоркай.
Пытанне пра новы дзяржаўны герб паўстала пасля таго, як у 1991 годзе Македонія выйшла са складу Югаславіі, абвесціўшы пра незалежнасць. Аднак на тым этапе ўсе прапанаваныя варыянты былі адхіленыя, і быў захаваны герб сацыялістычнай Македоніі.
Большасць дэпутатаў парламента прыйшлі да высновы, што «пяціканцовая зорка мае ідэалагічнае значэнне». На іх думку, выключэнне гэтага сімвала з дзяржаўнага герба з’яўляецца «разрывам з мінулым і маральнай сатысфакцяй ахвярам камунізму».