У Латвіі абвешчаная эпідэмія свінога грыпу
3- 17.11.2009, 12:43
На працягу апошніх сутак у Латвіі грып AH1N1 быў выяўлены яшчэ ў 64 чалавек, сведчаць дадзеныя Латвійскага цэнтра інфекталогіі. Колькасць хворых у краіне дасягнула 450 чалавек.
У цэлым, Цэнтр інфекталогіі праверыў 1007 чалавек.
У пяці гарадах Латвіі – Рызе, Даўгаўпілсе, Гулбене, Елгаве і Рэзекнэ – пачалася эпідэмія свінога грыпу, піша BizNews.lv.
Ужо паведамлялася, што на гэтым тыдні ў Латвіі быў зарэгістраваны першы смяротны выпадак ад свінога грыпу. Ад грыпу памерла 50-гадовая жанчына, якая некаторы час знаходзілася ў вельмі цяжкім стане.
Як і ва ўсім свеце, у Латвіі вірус больш закранае маладых людзей.