11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Козік згубіўся: ён думаў, што Брусэль у Швецыі

45

Вельмі грубай геаграфічнай памылкай адзначыўся ўдзел Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і яе старшыні ў першым паседжанні Форума грамадзянскай супольнасці ў рамках палітыкі Еўразвяза «Усходняе партнёрства».

У сваім паведамленні, змешчаным на сайце ФПБ, прэс-служба прафсаюзаў чамусьці «перанесла» горад Брусэль… у Швецыю, адзначае газета «Салідарнасць».

Нават звычайнай абдрукоўкай сітуацыю не патлумачыць. Назвы краін – Швецыя і Бельгія – настолькі не падобныя адно да аднаго… Супадае хіба што літара «і». Напэўна, бельгійцы, да і ўсе еўрапейцы будуць вельмі азадачаныя, даведаўшыся, што штаб-кватэра Еўразвяза раптам апынулася так далёка не поўначы.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках