П’яных міліцыянтаў будуць здымаць на відэа іх жа калегі
17- 17.11.2009, 14:35
МУС Беларусі ўзмацняе працу па прафілактыцы і супрацьдзеянні злачынствам і правапарушэнням у шэрагах органаў унутраных спраў.
Жорсткія патрабаванні ў гэтай сферы, як паведамляе ведамственная газета «На страже», утрымліваюцца ў нядаўна падпісаным міністрам Анатолем Куляшовым распараджэнні «Аб умацаванні транспартнай і службовай дысцыпліны ў органах унутраных спраў і ўнутраных войсках МУС», перадае БелаПАН.
У прыватнасці, у мэтах прафілактыкі правапарушэнняў і ідэалагічнага ўздзеяння на асабісты склад па кожным факце кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення будзе ствараца група для неадкладнай відэафіксацыі здарэння і тлумачэнняў парушальніка. Тое ж самае – у выпадках ужывання спіртнога ці з’яўлення ў падраздзяленні ў неналежным выглядзе ў службовы час. Атрыманыя матэрыялы плануецца выкарыстоўваць для стварэння прафілактычных фільмаў.