11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі самалёт мог упасці па віне беларускага дыспетчара

Транспартная пракуратура Беларусі разглядае некалькі версіяў авіякатастрофы, якая адбылася пад Менскам 26 кастрычніка.

З першых дзён трагедыі транспартная пракуратура разглядала наступныя версіі: за штурвалам самалёта, які разбіўся быў гендырэктар расейскай авіякампаніі «С-ЭЙР» Марат Рамашкін, чальцы экіпажа і пасажыры выпівалі падчас палёту, крушэнне адбылося з-за памылкі дыспетчара ці пілота. У чацвер, 29 кастрычніка, супрацоўнікі пракуратуры заявілі, што ўсе пасажыры і чальцы экіпажа знаходзіліся падчас палёту на сваіх месцах і ў крыві загінулых не быў выяўлены алкаголь, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

« Зараз разглядаецца тры версіі: дзеянні пілота, тэхнічны бок самалёта і дзеянні беларускага дыспетчара. Апошняга ўжо дапыталі, - паведаміў намеснік беларускага транспартнага пракурора Дзмітры Пяткевіч».

У пракуратуры абвяргаюць інфармацыю пра тое, што прычынай трагедыі стала адсутнасць паліва. Сёння расейскі бок на даручэнне беларускай транспартнай пракуратуры шукае трэцяга пасажыра па прозвішчы Чавадзэ, які быў заяўлены ў спісе, але на лайнер так і не з'явіўся. Магчыма, ён нейкім чынам датычны да авіякатастрофы.

Нагадаем, трагедыя адбылася ў панядзелак, 26 кастрычніка, увечары. За 2 кіламетры ад Нацыянальнага аэрапорта «Менск-2» разбіўся прыватны самалёт бізнэс-класа ВАЕ-125-800, які належыў расейскай авіякампаніі «С-ЭЙР». Сярод пяцёх пасажыраў і чальцоў экіпажа, якія загінулі, быў і гендырэктар кампаніі Марат Рамашкін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках