11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс даляра на беларускай біржы пайшоў уверх

2

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 2 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра вырас на 7 рублёў і склаў 2737 рублёў.

Курс еўра не змяніўся і склаў 4042 рублі, расейскага рубля знізіўся на 0,23 рубля да 93,75 беларускіх рубля за адзін расейскі, паведамляе АФН.

У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель практычна не змяніўся ў параўнанні з папярэднім значэннем: сёння кошт кошыка склаў 1012,26 рубля супраць 1012,25 рубля ў пятніцу. У параўнанні з усталяванай на пачатак года велічынёй (960 рублёў) курс рубля да кошыка валютаў знізіўся на 5,44%.

Як паведамлялася, 22 чэрвеня НБРБ пашырыў межы дапушчальных ваганняў курса беларускага рубля ў адносінах да кошыка валютаў з +/-5 да +/- 10 адсоткаў. Гэта значыць цяпер кошт кошыка павінен быць у межах ад 864 да 1056 рублёў замест раней заяўленых ад 912 да 1008 рублёў.

З моманту праведзенай 2 студзеня аднамомантавай 20%-ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 3,28%, да еўра – на 9,16%, да расейскага рубля - на 3,98%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках