11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзя Бураўкіна шпіталізавалі з-за праблемаў з сэрцам

2

З прычыны вострай сардэчнай недастатковасці быў шпіталізаваны народны паэт Беларусі і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін.

Пасля чарговай працэдуры ў Рэспубліканскім шпіталі Упраўлення справамі прэзідэнта па дарозе дадому 30 кастрычніка 73-гадовы пісьменнік адчуў сябе дрэнна і вярнуўся ў клініку. Тут яго паклалі ў аддзяленне рэанімацыі, адкуль 31 кастрычніка перавялі ў кардыялагічнае аддзяленне шпіталя, паведамляе БелаПАН.

Генадзь Бураўкін паведаміў, што «не адчувае ніякіх трывожных сімптомаў» і да канца бягучага тыдня плануе выпісацца з клінікі.

16 красавіка 2009 года Бураўкіну была зробленая аперацыя на сэрца ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Кардыялогія», якая доўжылася больш за чатыры гадзіны. Пасля аперацыі па шунтаванні, якую правёў прафесар Вячаслаў Янушка, паэт знаходзіўся ў цэнтры, затым быў пераведзены ў Рэспубліканскі шпіталь Упраўлення справамі прэзідэнта, а пасля — у Рэспубліканскі клінічны шпіталь медыцынскай рэабілітацыі ў пасёлку Аксакаўшчына Менскага раёна.

Сур'ёзныя праблемы з сэрцам з'явіліся ў Бураўкіна пасля інфаркту, які ён перанёс у траўні 2006 года. Тады паэту стала дрэнна на сустрэчы літаратараў з чыноўнікамі з нагоды пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках