Лепшы пад’езд Менска – з выявай Пятачка (Фота)
13- 2.11.2009, 16:58
Штогадовы конкурс на лепшы пад’езд Менска, які праводзяць сталічныя ўлады, сёлета павярнуўся нечаканым казусам.
Пераможцам стаў пад’езд дома № 21 па вуліцы Рафіева, 78. Цікава тое, што галоўным элементам насценнага малюнка з’яўляецца персанаж кінгі Алана Мілна – Пятачок. Ён заклікае жыхароў: «Суседзі! Давайце жыць дружна – раскідваць смецце ў пад’ездзе не трэба!»
Аднак падчас выпадкаў захворвання на свіны грып, якія пачасціліся, і панічнымі настроямі ў грамадстве, якія нарадзіліся ў сувязі з гэтым, велізарны Пятачок, які ўвесь час глядзіць са сцяны, па меншай меры, павінен выклікаць у мясцовых жыхароў страх. Да таго ж апошнім часам Пятачок стаў сапраўдным сімвалам свінога грыпу. Фатаграфія, на якой Віні Пух і яго казачныя сябры ў марлевых павязках спускаюць Пятачка па рацэ на плыце, абляцела інтэрнэт.
Нагадаем, што па стане на 1 лістапада, толькі паводле афіцыйных дадзеных, у Беларусі зарэгістравана 59 выпадкаў заражэння вірусам A/H1N1.
Фота Белта
