Падчас візіту ва Украіну Пуцін абразіў Юшчанку і Саакашвілі
69- 20.11.2009, 8:35
Прэм’ер РФ Уладзімір Пуцін у іранічнай, ледзь не абразлівай форме адказаў на пытанне, як ён ставіцца да візіту ва Украіну прэзідэнта Грузіі.
Нагадаем, што адначасова ў Ялце сустракаюцца кіраўнікі расейскага і ўкраінскага ўрада.
«Чым займліся нашыя калегі (прэзідэнт Украіны і Грузіі), я ўяўлення не маю. Я думаю, што двум прэзідэнтам ёсць пра што паразмаўляць, што абмеркаваць, што ўзгадаць», - сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з прэм’ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнка, перадае NEWSru.com.
Затым ён прадэкламаваў: «Байцы ўзгадвалі мінулыя дні і бітвы, што разам прадулі яны». (Перайначаная цытата з «Песні пра вешчага Алега» Пушкіна. Там павінна быць «бітвы, дзе разам рубіліся яны»).
«Што можна яшчэ параіць, парэкамендавць – двум прэзідэнтам лепш праводзіць вячэру, калі яны будуць вячэраць «без гальштукаў». Гальштукі зараз у цане… Ну, вы мяне разумееце», - сказаў Пуцін пад смех журналістаў. Відавочна, прэм’ер-міністр меў на ўвазе кадры брытанскай ВВС, дзе прэзідэнт Грузіі, папярэдне, падчас канфлікту з Расеяй у жніўні 2008 года, перабіраў у роце кончык свайго гальштука.