11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Польшчы Генрык Літвін: «Абранне прэзідэнта Еўразвяза – гэта пачатак вельмі вялікіх зменаў»

Еўропа будзе хутчэй рэагаваць на падзеі, якія адбываюцца ў свеце, яе палітыка стане больш дзейснай, упэўнены Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі.

«Абранне прэзідэнта і вярхоўнага прадстаўніка Еўразвяза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі – вельмі важная падзея для ўсяго Еўрапейскага Звяза, незалежна ад тых дыскусій, якія сёння адбываюцца ў сродках масавай інфармацыі. Самае галоўнае – абраны прэзідэнт, Лісабонская дамова пачынае працаваць, новыя структуры пачынаюць дзейнічаць. Гэта вельмі важны крок пасля доўгага перыяду чакання, і пачатак вельмі вялікіх зменаў», -- заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Генрык Літвін у інтэрв’ю charter97.org.

Паводле словаў польскага дыпламата, з абраннем прэзідэнта і вярхоўнага прадстаўніка, у палітыцы Еўразвяза, магчыма, не адбудзецца вялікіх змен, але «адназначна, гэта паўплывае на тое, што Еўропа будзе рэагаваць хутчэй, палітыка будзе больш дзейснай».

Нагадаем, што прэм’ер-міністр Бельгіі Герман ван Рампей быў учора адзінагалосна абраны першым прэзідэнтам Еўразвяза, а камісар ЕЗ па гандлі, брытанка Кэтрын Эштан – вярхоўным прадстаўніком па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках