10 чэрвеня 2026, Серада, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД сутыкнуліся Mercedes-Benz і МАЗ (Фота)

46

Трагедыя адбылася на 35-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД.

Шанцаў выжыць у кіроўцы легкавога аўтамабіля Mercedes-Benz E200, што ўрэзаўся на Менскай кальцавой аўтадарозе ў грузавік МАЗ, які стаяў, як адзначаюць ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама, не было ніякіх.

Як перадае «Інтэрфакс», на задняй частцы кузава МАЗа, які стаяў на другой паласе спадарожнага руху, меліся дарожныя знакі, што паказвалі на правядзенне дарожных працаў, быў уключаны жоўты пробліскавы маячок. Аб'езд перашкоды быў пазначаны агароджвальнымі конусамі.

Удар, паведамляюць у ДАІ, быў такой сілы, што пярэднія фары Mercedes-Benz вылецелі з мацаванняў на 40 метраў наперад. Кіроўца легкавога аўтамабіля ад атрыманых траўмаў сканаў на месцы ДТЗ.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках