26 красавiка 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН разгледзіць скаргу беларускага апазіцыянера

2

Актывіст дэмакратычных сіл Юрась Бакур абвінавачвае беларускія ўлады ў незаконным затрыманні і прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, у Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістраваная скарга берасцейскага актывіста дэмакратычных сіл Юрася Бакуры. Пра гэта яму паведаміла Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Актывіст дэмсіл накіраваў зварот у камітэт у ліпені 2008 года, пасля марных спробаў абскардзіць пастанову суда Маскоўскага раёна Берасця ў вышэйстаячых інстанцыях.

У верасні 2007 года суд прызнаў Бакуру вінаватым па ч. 1 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (удзел у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства) і аштрафаваў на тры базавыя велічыні (93 тыс. рублёў).

Актывіст быў затрыманы ў жніўні 2007 года ў офісе абласной арганізацыі Партыі БНФ, дзе праходзіла адкрытае паседжанне рады гарадской арганізацыі партыі. У рамках паседжання праводзілася сустрэча з апазіцыйным палітыкам Паўлам Севярынцам і прэзентацыя яго кнігі «Лісты з лесу».

У звароце ў Камітэт ААН па правах чалавека Бакур адзначае, што лічыць сваё затрыманне і прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці незаконным і расцэньвае іх як спробу пакараць за яго «няёмкія для ўлады палітычныя погляды» і прымусіць адмовіцца ад грамадзянскай пазіцыі.

Бакур звяртае ўвагу на грубыя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі падчас спынення сходу, якія, як лічыць аўтар звароту, парушаюць яго правы, прадугледжаныя артыкулам 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

«У выпадку прызнання камітэтам парушэння правоў ў адносінах Юрыя Бакуры, дзяржаўным органам Беларусі прыйдзецца адкарэктаваць сваю практыку і ў падобных выпадках не затрымліваць без дастатковых падстаў грамадзян, якія знаходзяцца на мірных сходах», — пракаментаваў сітуацыю праваабаронца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках