11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем тысяч прадпрыемстваў абавязаныя ўзяць на працу п'яніц

9

Для працаўладкавання пазбаўленых бацькоўскіх правоў грамадзян рашэннямі аблвыканкамаў і Менгарвыканкама вызначаны пералік арганізацый, які налічвае 6,892 тыс. суб'ектаў гаспадарання.

Па выніках працы за дзевяць месяцаў 2009 года, такім чынам выканкамамы здолелі працаўладкаваць 4,039 тыс. абавязаных асобаў з 4,168 тыс., якія звярнуліся, ці 99%.

Што да вынікаў прымусовага ўладкавання пазбаўленых бацькоўскіх правоў пітушчых грамадзян, то нейкіх сур'ёзных станоўчых зрухаў не назіраецца. Аднак мясцовыя органы ўлады працягваюць ужываць дадзеную практыку, штогод павялічваючы колькасць прадпрыемстваў, якія абавязаны браць на працу падобны кантынгент працаўнікоў, паведамляе «Тэлеграф».

Паводле дадзеных міністэрства юстыцыі, адсотак пакрыцця выдаткаў, вылучаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, за дзевяць месяцаў 2009 года склаў 51,5%. За аналагічны перыяд 2008 года дадзены паказчык знаходзіўся на ўзроўні 50,2%. Пры гэтым больш за 88% з прымусова працаўладкаваных, адкрыта прагульваюць працу, не жадаючы змяняць звыклы лад жыцця.

Згодна з інфармацыяй міністэрства працы і сацыяльнай абароны, амаль 60% з працаўладкаваных бацькоў атрымалі месцы з зарабатнай платай ад 200 да 400 тыс. рублёў, больш за 38% - ад 400 да 750 тыс. рублёў, 3%- звыш 750 тыс. рублёў.

Штомесячны фонд аплаты працы абавязаных асобаў у 1,21 разы перавышае аб'ём сродкаў, якія падлягаюць пакрыццю. Нягледзячы на гэта, за дзевяць месяцаў 2009 года 2,412 тыс. абавязаных асобаў з працаўладкаваных ухіліліся ад працы на тэрмін да дзесяці дзён, 3,555 тыс. – звыш 10 дзён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках