11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцаў ад грыпу ратуюць прышчэпкамі, цыбуляй і часныком

13

Мерапрыемствы па папярэджанні ўзнікнення і распаўсюду ВРВІ і грыпу ва Узброеных Сілах Беларусі ажыццяўляюцца «ў планавым парадку».

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

«Для абароны вайскоўцаў і грамадзянскага персанала Узброеных Сіл у перыяд сезоннага ўздыму захворвання на грып у вайсковых частках і арганізацыях Міністэрства абароны праводзіцца вакцынацыя. Для гэтых мэт па дзяржзамове на 2009 год з Міністэрства аховы здароўя было атрымана 47 тыс. доз вакцыны супраць грыпу», - распавялі ў абаронным ведамстве.

Таксама арганізаваны мерапрыемствы па раннім выяўленні хворых у падраздзяленнях, узмоцнены медыцынскі кантроль за вайскоўцамі, якія прыбываюць з камандзіровак, звальненняў і адпачынкаў. Прыняты меры па выключэнні выпадкаў пераахаладжэння вайскоўцаў у перыяд выканання імі сваіх абавязкаў. Ажыццяўляецца кантроль за падтрыманнем усталяванага тэмпературнага рэжыму ў казармах і службовых памяшканнях. Для падвышэння ахоўных сіл арганізма вайскоўцам дадаткова выдаецца цыбуля ці часнык.

Штодня інфармацыя пра захворванне з вайсковых частак і арганізацый Узброеных Сіл паступае ў 23-і санітарна-эпідэміялагічны цэнтр, дзе праводзіцца яе аналіз, пасля чаго гэта інфармацыя падаецца ў ваенна-медыцынскае ўпраўленне Міністэрствы абароны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках