11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуса памылкова прысудзілі да пяці гадоў калоніі

9

Даказваючы сваю невінаватасць, Леанід Тарасенка правёў 14 месяцаў у месцах пазбаўлення волі.

З часам мужчына дамогся поўнага апраўдання. Зараз дзяржава мусіць выплаціць Леаніду Тарасенку грашовую кампенсацыю. Да таго ж пракуратура цікаваіцца супрацоўнікам міліцыі, які распачаў крымінальную справу, і грамадзянамі, якія далі хлуслівыя паказанні, паведамляе газета «Рэспубліка». Аднак, нягледзячы на «шчаслівы» фінал, дзяржава не спяшаецца разлічыцца з бязвінна асуджаным белаурсам.

Жыццё Тарасенкі стала «пеклам», калі ў 2003 годзе ў дачыненні да яго раптам завялі крымінальную справу. Яго абвінавацілі ў тым, што ён збіў чалавека ў Бараўлянах (Менская вобласць), калі ехаў на ўласнай машыне. Хаця, насамрэч, «пацярпелы» сам нанёс удар па крыле машыны Тарасенкі і абавязаўся аплаціць рамонт.

З-за ўдару па машыне хуліган атрымаў адкрыты пералом вертлужнай западзіны і патрапіў у лякарню. Аднак, замест кампенсацыі за паламаную машыну, праз некалькі дзён супраць Леаніда Тарасенкі завялі крымінальную справу. Яму прыпісалі «хуліганства» і «нанясенне цяжкіх целавых пашкоджанняў».

12 траўня 2004 года суд Менскага раёна і горада Заслаўля прызнаў Тарасенку вінаватым і прысудзіў да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

«На мяне надзелі кайданкі, знялі гальштук, шнуркі, рамень, завезлі на Валадарку, -- узгадвае Леанід Тарасенка. --Падаваў касацыйную скаргу з калоніі – яна знікла наогул, не разглядалася».

У камеры Тарасенка пасівеў, стан яго здароўя значна пагоршыўся.

«Пайшлі сівыя валасы, хваробы – амаль усе зубы выпалі, цяпер у мяне ўстаўныя. Да турмы нічым не хварэў, бегаў, на турніку падцягваўся. Звяртаюся да турэмнага лекара: «Галава баліць». А ён мне ў адказ: «Галава – гэта костка, а костка хварэць не можа».

Пасля таго, як Тарасенку перавялі ў калонію, ён пачаў пісаць лісты ва ўсе магчымыя інстанцыі. Пасля таго, як яго справай занялася Генпракуратура, Вярхоўны суд спачатку адмяніў абвінавачванне ў «хуліганстве», а потым – і ўсе абвінавачванні. Справа адправілася на новы разгляд. Праз 14 месяцаў з Тарасенкі знялі ўсе абвінавачванні.

За 14 месяцаў правядзення ў калоніі дзяржава прызначыла яму кампенсацыю ў памеры 11 мільёнаў рублёў.

«Я падлічыў свае маральныя страты, па самым мінімуме, -- кажа Леанід Тарасенка. -- Гэта, у першую чаргу, пашкоджанае здароўе. І яшчэ адна важная рэч – перад узбуджэннем крымінальнай справы разам са састарэлай маці мы прадалі нашу кватэру ў Віцебскім раёне, збіраліся набыць кватэру ў Менску, але пакуль я сядзеў у турме, грошы абясцэніліся. Мы засталіся без жылля і сёння змушаны здымаць кватэру. Калі я ўсё падлічыў, апынулася, што дзяржава мне павінна прынамсі 200 мільёнаў рублёў кампенсацыі. А мне пастанавілі выплаціць толькі 11 мільёнаў рублёў».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках