Бізнэсмэн Андрэй Бандарэнка спыніў галадоўку
1- 9.11.2009, 9:25
Арыштаваны беларускі бізнэсмэн трымаў галадоўку пратэсту з 19 кастрычніка.
У пятніцу ўвечары былы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які ў 2008 годзе балатаваўся ў «дэпутаты», Андрэй Бандарэнка заявіў пра спыненне галадоўкі. Сваё рашэнне палітык і бізнэсмэн патлумачыў рэзкім пагаршэннем здароўя. Як распавёў udf.by адвакат Бандарэнкі Дзмітры Лаеўскі, «моцна схуднелы Андрэй спыніў галадоўку».
«У панядзелак мы будзем ведаць, калі Менскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу майго падабароннага», - адзначыў адвакат.
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што «прысуд Бандарэнку – гэта знак усім прадпрымальнікам Беларусі, якія хочуць актыўна займацца палітыкай».
На думку палітыка, бізнэсмэнам прад'явілі паказальны працэс. «Лукашэнка асабіста сказаў, каб прадпрымальнікі не лезлі ў палітыку. І ў гэтай сітуацыі ніхто не павінен быць раўнадушны да прысуду Андрэя Бандарэнкі», - падкрэсліў А.Лябедзька.
«Мы будзем абараняць былога кандыдата ў дэпутаты Андрэя Бандарэнку гэтак жа, як у свой час дэпутатаў Андрэя Клімава і Уладзіміра Кудзінава, якія таксама трапілі ў турму па палітычных матывах. Для нас гэта – барацьба за справядлівасць», - заявіў дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання Аляксандр Дабравольскі.
«У свой час яны рызыкнулі падтрымаць ініцыятыву пра імпічмент прэзідэнта, з'яўляючыся прадпрымальнікамі і разумеючы сваю слабасць, - нагадвае палітык. – І былі асуджаныя не за палітычную дзейнасць, а за «гаспадарчыя злачынствы».
Нагадаем, Андрэй Бандарэнка быў асуджаны на сем гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці паводле рашэння суда Першамайскага раёна Менска. Гэтае рашэнне вынес суддзя Леанід Ярмоленкаў.
Напомним, Андрей Бондаренко был осужден на семь лет тюрьмы с конфискацией имущества по решению суда Первомайского района Минска. Данное решение вынес судья Леонид Ермоленков.