11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелТА: Лукашэнку ўручылі медаль Папы Рымскага

37

Узнагароду ўручыў кардынал, старшыня Папскай Рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству Вальтэр Каспер.

«Хачу перадаць бласлаўлене вашай дзяржаўнай дзейнасці ў імя міра і людзей», - цытуе Вальтэра Каспера афіцыйнае агенцтва БелТА.

«Папа Рымскі Бенедыкт XVI даў мне сваё асабістае папскае бласлаўленне. Ён таксама нагадаў мне пра візіт Дзяржаскратара Ватыкана кардынала Тарчызіё Бертоне і пра тое пагадненне, якое зараз распрацоўваецца паміж Найсвяцейшым прэстолам і Беларуссю», - адзначыў Вальтэр Каспер.

Паводле яго словаў, гэта другі візіт у Беларусь і ён рады гэтай магчымасці для сустрэчы з Мітрапалітам Філарэтам. «Цягам апошніх гадоў мы развіваем добрыя адносіны паміж каталіцкай і праваслаўнай царквамі. Яны павінны працаваць разам для таго, каб дасягнуць узаемапаразумення, ісці да міру і справядлівасці ва ўсім свеце», - упэўнены кардынал Вальтэр Каспер.

Адносна міжнароднай канферэнцыі на тэму хрысціянска-іудзейскага дыялогу, якая праводзіцца 9-11 лістапада ў Менску, ён адзначыў, што ў гістарычным плане адносіны паміж гэтымі рэлігіямі развіваліся няпроста. «Рады, што паміж імі наладжваецца дыялог», - сказаў кардынал.

Кажучы пра эканамічны крызіс, які развіваецца ў свеце, Вальтэр Каспер адзначыў, што «гэта не толькі крызіс у сферы эканомікі і навакольнага асяроддзя, але і крызіс узаемапаразумення паміж людзьмі». «У гэтых умовах царква і грамадства павінны працаваць разам, каб кожны чалавек мог скарыстацца сваімі правамі і павагай», - рэзюмаваў прадстаўнік Ватыкана.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках