Беларус Андрэй Кулебін абараніў тытул чэмпіёна свету паводле версіі WMC
9- 9.11.2009, 17:15
Беларус Андрэй Кулебін адолеў брытанца Майкла Дзікса ў паядынку за тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў муай-тай паводле версіі WMC (World Muaythai Council).
Кулебін адстойваў тытул у Манчэстэры 7 лістапада, паведамляе БелТА.
Беларускі тайбаксёр атрымаў перамогу накаўтам. Раней Майкл Дзікс ні разу не прайграваў на хатняй арэне.
Акрамя галоўнага паядынку, на турніры адбылося яшчэ 9 баёў.
Андрэй Кулебін прадстаўляе менскі клуб «Кік Файтэр» і трэніруецца пад кіраўніцтвам Яўгенія Кацельнікава.