27 красавiка 2024, Субота, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч прапаноўвае Еўропе спансіраваць беларускую дыктатуру

40

Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што на беларускі рэжым трэба ўздзейнічаць не санкцыямі, а грашыма.

Рэзалюцыя па сітуацыі ў Беларусі будзе перагледжаная Еўрапейскім Парламентам на наступным тыдні. Такое рашэнне было прынятае па выніках сустрэчаў Аляксандра Мілінкевіча падчас правядзення Кангрэса Еўрапейскай Народнай партыі, а таксама яго папярэдніх зваротаў і прыняцця рэзалюцыі па Беларусі Кангрэсам ЕНП. Але пытанне пра вяртанне да санкцыяў разглядацца не будзе. Пра гэта «Еўрарадыё» заявіў лідэр Руху «За Свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч.

«Гаворка не ідзе пра санкцыі, і я не прыхільнік санкцыяў. Я прыхільнік дазаванага супрацоўніцтва. 12 санкцыяў не далі ніякага выніку: усё больш людзей было ў турмах, усё больш рэпрэсіяў, усё больш студэнтаў, выгнанных з універсітэтаў, все менш свабодаў, менш газетаў. Вынікаў пазітыўных не было, і эканоміка была ўсё больш у горшым стане. Таму санкцыі носяць сімвалічны характар і паказваюць, што такімі метадамі на выбарах і ўвогуле ў жыцці палітычным ўлада не павінна сябе паводзіць», - сказаў палітык.

Паводле яго словаў, Еўропа павінна ўздзейнічаць на беларускі рэжым не з дапамогай санкцыяў, а пры дапамозе грошай.

«Можна дзейнічаць зусім інакш - калі выдаюцца крэдыты, калі ствараюцца стабілізацыйныя фонды. Тады Еўразвяз можа ставіць ўмовы: «Мы дапамагаем, але вы таксама рабіце крокі». Не можа быць рух толькі ў адзін бок - яны дапамагаюць, а ўлада робіць толькі касметычныя крокі», - сказаў Мілінкевіч.

Паводле яго словаў, 12 умоваў Еўразвязу застаюцца. І трэба вярнуцца да абмеркавання умоваў іх выканання Беларуссю.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках