3 траўня 2024, Пятніца, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерыя Навадворская: «Лукашэнка ўмее хаваць канцы ў ваду лепш за Пуціна»

39

Лідэр расейскай партыі «Дэмакратычны саюз» пракаментавала выкраданні ў Беларусі апазіцыянераў.

«Юрыдычныя метады пераследу зараз невыгодныя Лукашэнку, які збіраецца выбіць у Еўропы нейкія грошы, выдаючы сябе за авечку. Праўда, на яго ваўчыны аскал авечая шкура нацягнутая вельмі дрэнна, але, відавочна, Захаду, які запрасіў яго ў нейкае «Усходняе партнёрства», гэтага хапае. Калі ён пачне незаконны юрыдычны пераслед моладзевых актывістаў, гэта не дасць Еўропе магчымасці як-небудзь яго выкарыстаць. Яны не асмельваюцца зрабіць заўвагу Пуціну і Мядзведзеву і гуляюць такую шахматную партыю, што вось, маўляў, Лукашэнка добры, ён што-небудзь атрымае, а вы – дрэнныя. Хоць гэта несумленная стратэгія. З двух дыктатур няма лепшай. Беларуская дыктатура абрынулася б без расейскай імгненна», -- заявіла Валера Навадворская ў інтэрв'ю «Радыя Свабода».

Навадворская лічыць, што сітуацыя ў Беларусі зараз вельмі цяжкая.

«Асабліва пасля таго, як абраны лідэрам апазіцыі, прызначаны, можна сказаць, Мілінкевіч нечакана заклікаў падтрымаць Лукашэнку. І зараз ён выкарыстоўваецца, як каміваяжор, які ездзіць па Еўропе і заклікае падтрымаць Беларусь. Гэтая поўнамаштабная здрада. Значыць, няма такога лідэра апазіцыі, трэба проста пра яго забыцца», - упэўненая лідэр партыі «Дэмакратычны саюз».

Адносна апошніх выкраданняў у Беларусі невядомымі людзьмі ў цывільным моладзевых лідэраў Навадворская сказала:

«Ну а ад Лукашэнкі нічога іншага чакаць не прыходзіцца. Добра, што гэтыя моладзевыя актывісты яшчэ не зніклі, як Віктар Ганчар. Еўропа магла б спытаць «А дзе ў вас Віктар Ганчар?». Лукашэнка ўмее хаваць канцы ў ваду лепш за Пуціна. Галоўнае, каб не знайшлі мёртвае цела. Знаходзяць Ганну Паліткоўскую, знаходзяць Наталлю Эстэміраву, знаходзяць Юшанкова, Старавойтаву. А у Беларусі, хоць з Ганчаром, Завадскім і іншымі здарылася тое ж самае, Лукашэнка і яго спецслужбы разводзяць рукамі і кажуць: «А мы не ведаем, можа яны на Мальдыўскія выспы з'ехалі і не з'яўляюцца», - кажа Навадворская. -- Мабыць, беларускія спецслужбы лічаць, што калі яны хаваюць галаву пад крыло, то іх не заўважаць. З гэтага зыходзілі ўсё «эскадроны смерці», якія існавалі ў свеце: калі нікога не знаходзілі, улада як бы ні пры чым. Паспрабуйце яе асудзіць. Але потым, дарэчы, судзілі і правільна рабілі. Калі на тваёй тэрыторыі дзейнічаюць такія аб'яднанні, то ты за гэта адказны. Тым больш, што знікаюць чамусьці апазіцыянеры, а не вернападданыя».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках