11 чэрвеня 2026, Чацвер, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырыжор ваеннага аркестра пастаўляў наркотыкі афіцэрам

3

Канал пастаўкі наркотыкаў у Беларусь з Расеі перакрыты ў Асіповічах. Дырыжор ваеннага аркестра забяспечваў афіцэраў вайсковай часткі наркотыкамі.

Пры правядзенні сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Асіповіцкага РАУС і ваеннай контрвыведкі за захоўванне і рэалізацыю наркатычных сродкаў затрымалі дырыжора ваеннага аркестра, капітана, старэйшага лейтэнанта і камандзіра батарэі адной з вайсковых частак, якія дыслакуюцца ў Асіповічах.

У пакоі афіцэрскага інтэрната, дзе пражываў дырыжор ваеннага аркестра, было выяўлена звыш за 10 грамаў амфетаміну і некалькі грамаў марыхуаны. Па словах ваеннага дырыжора, ён прывозіў наркотыкі з Санкт-Пецярбургу, забяспечваў амфетамінам камандзіра батарэі, а той рэалізоўваў марыхуану капітану. Пра далейшыя каналы «вайсковага» наркатрафіку следству невядома. У дачыненні да затрыманых узбуджаныя крымінальныя справы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках