19 красавiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС

2
Сёння - гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка 1986 года адбылася адна з самых буйных радыяцыйных аварый – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Сёння ў Менску пройдзе традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі Шлях», якая пачнецца ў 12.00 на пляцоўцы перад Акадэміяй навук.

Чарнобыльская катастрофа закранула кожнага жыхара Беларусі. У выніку аварыі на ЧАЭС у атмасферу было выкінута радыёактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнага бамбавання японскага горада Хірасіма.

Больш за 70 адсоткаў радыёнуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі. Ад наступстваў катастрофы пацярпелі каля двух мільёнаў жыхароў нашай краіны, у тым ліку больш за 500 тысяч дзяцей. Навукоўцы заяўляюць, што ад радыяцыі ў Беларусі ўжо памерлі 200 тысяч беларусаў. Тэрыторыя Беларусі на шматлікія стагоддзі стала зонай экалагічнага бедства.

Беларускія ўлады злачынна замоўчваюць праблему радыяцыі. За час кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі была скарочаная колькасць тэрытарыяльных зон з перыядычным радыяцыйным кантролем. Сёння на моцна заражаных тэрыторыях (ад 15 да 40 кюры) жыве 140 000 чалавек, хоць у Расеі і Ўкраіне з такіх зон даўно ўсіх адсялілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што гэтыя тэрыторыі «ачысціліся» і заклікаюць людзей вяртацца ў небяспечную для жыцця зону.

Учора, падчас паездкі ў Гомельскую вобласць, Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў, што лічыць неабходным не проста займацца ліквідацый наступстваў катастрофы на ЧАЭС у пацярпелых раёнах, а адраджэннем гэтых рэгіёнаў.

«Адраджаць гэты край мы будзем, чаго б гэта нам не каштавала. Мы будзем аднаўляць краіну ў гэтай ейнай частцы, а не стагнаць і плакаць», - заявіў беларускі кіраўнік.

На працягу апошніх год у жыхароў забруджаных раёнаў і ліквідатараў аварыі на ЧАЭС забралі ільготы. Хворых людзей пазбавілі бясплатных лекаў і лячэння ў санаторыях. З-за недахопу сродкаў яшчэ ў 1999 годзе спыненыя рэгулярныя абследаванні здароўя пацярпелага насельніцтва. Уведзеныя абмежаванні на гуманітарную дапамогу чарнобыльцам з-за мяжы. На заражаных тэрыторыях вырошчваюць прадукцыю, якую сёння прадаюць ва ўсёй краіне. Выпускнікоў вну прымусова размяркоўваюць на працу ў Чарнобыльскую зону.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках