10 чэрвеня 2026, Серада, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У актывіста апазыцыі апісваюць маёмасць

Дадому да клецкага дэмакратычнага актывіста Сяргея Панамарова прыйшлі судовыя выканаўцы з мэтай знайсці маёмасць, якую можна канфіскаваць для пакрыцця штрафаў.

Па словах судовых выканаўцаў, яны меліся канфіскаваць маёмасць у лік штрафу ў 30 базавых велічыняў за спробу арганізаваць сустрэчу з грамадзянамі з удзелам старшыні Таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам, а таксама дзеля кампенсацыі штрафа ў 9 мільёнаў, які Сяргею Панамарову прысудзілі ў 2006 годзе за нібыта неабгрунтаванае ўзбагачэнне, піша сайт milinkevich.org.

«Камунальная гаспадарка ўвесь час узбуджае выканаўчую справу. Гаспадарчы суд правярае і паведамляе, што спагнаць маёмасць немагчыма. За апошні год гэтак было тройчы», − кажа былая жонка Сяргея Панамарова Святлана.

Зараз сітуацыя паўтарылася зноў: судовыя выканаўцы пры сведках праверылі жытло, пашукалі маёмасць і чарговы раз склалі акт аб немагчымасці спагнання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках