1 траўня 2024, Серада, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бародка: «Барацьба за палітвязняў не спыняецца ні на хвіліну»

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» праводзяць эстафетную галадоўку салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бародка і Павал Вінаградаў сёння скончылі галадоўку салідарнасці з палітвязнямі, якую трымалі на працягу тыдня. Замест іх галадоўку пачынаюць актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Уладзімір Лемеш з Салігорска і Максім Сергяец з Менска, паведамляе europeanbelarus.org.

Па словах Зміцера Бародкі, галадоўка – гэта толькі частка кампаніі салідарнасці, якая праходзіць па ўсёй краіне.

«Нашая галадоўка – гэта акт салідарнасці з тымі, хто незаконна кінуты ў турму, спосаб прыцягнуць увагу да гэтай бяды, -- кажа Зміцер Бародка. -- У той жа час, галадоўка – гэта толькі адзін з элементаў кампаніі салідарнасці, якую праводзяць актывісты «Еўрапейскай Беларусі» і іншыя дэмакратычныя актывісты. У межах гэтай кампаніі штодня праводзяцца вулічныя акцыі ў Менску і рэгіёнах, ідзе раздача інфармацыйных матэрыялаў пра палітвязняў. Барацьба за палітвязняў не спыняецца ні на хвіліну».

Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку з 16 красавіка. Палітвязень пратэстуе супраць крымінальнага пераследу і таго, што яго справа фактычна не вядзецца. Мікалай Аўтуховіч патрабуе альбо накіраваць справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску аб невыяздзе. Таксама палітвязень патрабуе вызваліць Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку, якія праходзяць па адной з ім справе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках