12 траўня 2024, Нядзеля, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговы акт вандалізму ў Курапатах (Фота)

4

Ва ўрочышчы павалены мемарыяльны крыж у памяць пра 107 ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Ва ўрочышчы Курапаты 29 чэрвеня адбылося штомесячнае памінанне ахвяраў сталінізму. У акцыі пад бел-чырвона-белым сцягам удзельнічалі больш за 20 прадстаўнікоў грамадскасці. Яны запалілі свечкі, усклалі кветкі да месцаў масавых растрэлаў ахвяраў сталінізму, выканалі духоўны гімн «Магутны Божа».

Як паведаміў БелаПАН старшыня секцыі «Мемарыял» Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслаў Сіўчык, у Курапатах зафіксаваны чарговы акт вандалізму — павалены мемарыяльны крыж у памяць пра 107 ахвяраў сталінізму.

Паводле інфармацыі Сіўчыка, 27 чэрвеня прадстаўнікі секцыі наведалі мемарыял у вёсцы Мікалаева Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці, дзе 26 чэрвеня 1941 года супрацоўнікі НКУС расстралялі каля 1 тыс. вязняў Глыбокскай турмы; а таксама сімвалічную магілу героя нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў супраць расейскага царызму Міхала Валовіча ў Слоніме Гарадзенскай вобласці.

Варта адзначыць, што прадстаўнікі Менскай лесапаркавай гаспадаркі скасілі ва ўрочышчы траву ў сувязі з чаканым наведваннем Курапатаў дэлегацыяй Кангрэса ЗША.

За памінаннем назіралі прадстаўнікі сілавых структураў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках