З-за паломкі самалёта турысты пяць гадзін не маглі выляцець з аэрапорта «Мінск-2»
11- 13.07.2009, 10:31
У Нацыянальным аэрапарту «Мінск-2» курортнікі апынуліся пад замком у зоне мытнага кантролю.
Сярод тых, хто накіроўваўся на турэцкія курорты, былі і маленькія дзеці, паведамляе «СТВ» Як высвятлілася, прычынай затрымкі стала тэхнічная няспраўнасць самалёта ТУ-154. На працягу некалькіх гадзін персанал аэрапорта спрабаваў адрамантаваць судна. Але няспраўны самалёт прыйшлося замяніць на борт, які прыбыў з Італіі. І каля 11 вечара людзям усё жа атрымалася выляцець у Анталію. Непаладкі ў самалёце ТУ-154 былі адрамантаваныя толькі да раніцы. Судна прайшло перадпалётную падрыхтоўку і ўжо выляцела ў рэйс.