11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрысціянскім дэмакратам канчаткова адмовілі ў рэгістрацыі

1

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу заснавальнікаў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя і падтрымаў пазіцыю Міністэрства юстыцыі.

Сябры партыі спрабавалі праз суд адмяніць рашэнне міністэрства, якое адмовілася зарэгістраваць БХД, адзначае «Радыё Свабода».

Прадстаўнікі БХД распавялі суду, што рашэнне Мінюста было палітычна матываваным. Таксама падчас судовага слухання выступілі актывісты БХД, якія былі звольненыя за іх палітычныя перакананні. Суддзя Вярхоўнага суда Валеры Самалюк заслухаў паказанні сведак, якія паставілі свае подпісы для рэгістрацыі БХД. Сведкі распавялі пра пагрозы, якія паступалі з боку адміністрацыі і супрацоўнікаў КДБ. Аднак Вярхоўны суд 22 ліпеня прыняў бок Мінюста.

Дакументы на рэгістрацыю партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя былі пададзеныя ў Мінюст 12 сакавіка.

Мінюст некалькі разоў адмаўляў БХД у рэгістрацыі. У апошні раз прадстаўнікі міністэрства заявілі, што стваральнікі партыі нібыта заплацілі дзяржпошліну за рэгістрацыю (1 750 000 рублёў) на няправільны рахунак.

Яшчэ напярэдадні рашэння Вярхоўнага суда сузаснавальнік БХД Павал Севярынец скептычна паставіўся да таго, што суд прыме рашэнне на карысць апазіцыйнай партыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках