11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым ізноў смярдзіць у Менску?

64

Сталіцу зноў апанаваў непрыемны пах. Жыхары горада скардзяцца: немагчыма адчыніць форткі, і нават гуляць па цэнтры горада невыносна.

Менчукі вінавацяць паводку, якая, нібыта, размыла каналізацыю, але на самой справе вінаваты вецер.

«Інтэрфаксу» атрымалася высветліць у Менскай санітарна-эпідэміялагічнай службы, што вінаватыя, хутчэй за ўсё, прыгарадныя прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, якія вывезлі на палі арганічныя ўгнаенні (простай мовай - гной). А вецер жа зараз накіраваны ў бок горада, Менск пахне не летнімі кветкамі, а фекаліямі і тухляцінай. Госці горада здзіўлена ўдыхаюць «водары» і пытаюцца, ці заўсёды ў нас такое «свежае паветра»? Не заўсёды, але хутка ўжо прызвычаімся да таго, што бывае часта.

У Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя распавялі, што з непрыемным пахам нічога зрабіць нельга, таму што ён ніякімі шкоднаснымі якасцямі не валодае, на здароўе не ўплывае, а што пахне дрэнна - так прыйдзецца пацярпець.

Варта адзначыць, што такая сітуацыя паўтараецца ў Менску з года ў год.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках