11 чэрвеня 2026, Чацвер, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На новых мікрахвалеўках «Гарызонт» надпісы можна сціраць пальцам (Фота)

45

Бытавая тэхніка вядомага беларускага прадпрыемства выбівае пробкі і хутка «старэе».

Пра асаблівасці працы айчыннай бытавой тэхнікі ў інтэрв'ю «Еўрарадыё» распавёў менчук, які стаў уладальнікам новай мікрахвалеўкі. Паводле яго словаў, тыдзень таму ён набыў новую мікрахвалевую печ «Гарызонт». Праз пару дзён надпісы пад кнопкамі пачалі бясследна сцірацца простым націсканнем пальца.

«Неверагодна! Проста пальцам водзіш — і надпіс сціраецца. Нават перманентны маркер служыць лепш. Нічога не скажаш: «Купляйце беларускае!» А яшчэ мікрахвалеўка выбівала пробкі ў кватэры, пакуль не выклікалі электрыка. А вось такая ж «Кандзі» да гэтага нічога не выбівала і нічога на ёй не сціралася», — паскардзіўся мужчына на працу «цуда-печкі».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках