10 чэрвеня 2026, Серада, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля заяваў Лукашэнкі гендырэктар БМЗ адхілены ад пасады

11

Гендырэктар Беларускага металургічнага заводу Мікалай Андрыянаў ужо развітаўся з супрацоўнікамі, хоць афіцыйнага загада аб звальненні пакуль не паступіла.

Першай афіцыйнай навіной аб магчымым звальненні стала тое, што віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, прыехаўшы на мінулым тыдні на БМЗ, нават не зайшоў да Мікалая Андрыянава. Хоць сам гендырэктар на тым момант ужо выйшаў са свайго доўгага бальнічнага.

Андрыянаў «сыйшоў хварэць» у канцы красавіка, амаль адразу пасля таго, як Лукашэнка выказаўся аб паляўнічай справе ў Жлобіне. Нагадаем, што 16 красавіка беларускі кіраўнік заявіў, што не дапусціць у краіне «нахабнага парушэння закона» людзьмі, «якім наданая ўлада». Як прыклад беззаконня Лукашэнка прывёў так званую паляўнічую справу ў Гомельскай вобласці, «дзе вялікія начальнікі міліцыі, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў палявалі так, што сёння прыходзіцца разбірацца ў межах крымінальнай справы». Сярод гэтых «паляўнічых» быў і Мікалай Андрыянаў. Так што падчас прыезду на БМЗ Сямашка сустракаў выконваючы абавязкі гендырэктара Анатоль Савёнак.

Сваё хуткае звальненне пацвердзіў і сам Андрыянаў. Ён прайшоўся па цэхах і развітаўся з некаторымі супрацоўнікамі.

Акрамя таго, як кажуць, новы міністр прамысловасці Аляксандр Радзевіч ужо падпісаў заяву генеральнага дырэктара на звальненне. А самі працаўнікі БМЗ усё часцей чуюць, што ў іх на працягу месяца будзе прызначаны новы дырэктар, паведамляе «Беларускі партызан».

Як піша БелаПАН, у адміністрацыі БМЗ лаканічна паведамляюць, што генеральны дырэктар завода тут ужо не працуе, і дзе ён – невядома.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках