23 красавiка 2024, aўторак, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея будзе адпрацоўваць у Беларусі сцэнар вайны ў Паўднёвай Асеціі

27

Падчас ваенных вучэнняў «Захад-2009» адбудзецца таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева.

Пасля малочных войнаў і дэмаршаў Аляксандра Лукашэнкі ў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Менск усё ж актывізуе кантакты ў ваеннай сферы. Учора ў Расею прыбыў начальнік Генеральнага штаба ВС РБ генерал-лейтэнант Сяргей Гурулёў. Візіт нечаканы, паколькі напярэдадні ў СМІ з'явіліся чуткі, што з прычыны «асаблівай пазіцыі беларускага прэзідэнта ў дачыненні да Масквы» рэспубліка не будзе ўдзельнічаць у вераснёўскіх аператыўна-стратэгічных вучэннях «Захад-2009», піша «Независимая газета».

Візіт Гурулёва ў РФ усе гэтыя чуткі абвяргае. Нават больш за тое. Як распавялі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі, генерал прыбыў у РФ, каб абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва ў ваеннай сферы і ўдакладніць задуму аператыўна-стратэгічных манеўраў, якія маюць адбыцца.

З гэтай мэтай ён ужо сустрэўся з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сілаў Расеі генералам арміі Мікалаем Макаравым, а таксама службовымі асобамі з ліку кіруючага складу Маскоўскага вайсковай акругі. У планах візіту беларускага начальніка Генштаба - наведванне 20-й арміі Маскоўскай ваеннай акругі (Варонеж).

Настолькі цесныя кантакты генерала Гурулёва з расейскім ваенным кіраўніцтвам краіны цалкам заканамерныя. Нягледзячы на палітычныя рознагалоссі паміж Масквой і Менскам, ваенныя стасункі двух краінаў у постсавецкі перыяд традыцыйна былі актыўнымі і амаль беспраблемнымі. А найбуйнейшыя пасля распаду СССР сумесныя манеўры двух краінаў, якія пачынаюцца ў верасні (яны пройдуць з 8 па 29 верасня), закрануць практычна ўвесь абаронны патэнцыял (у тым ліку і марскі) паўночнага захаду РФ і ўсёй Беларусі. Паводле словаў генерала Мікалая Макарава, манеўры ў Беларусі пройдуць з удзелам двух расейскіх арміяў і агульнай колькасьцю не менш за 60 тыс. чалавек. «Вучэнне будзе вельмі значным. Мы не праводзілі такія вучэнні, як па складзе, так і па аб'ёме, на працягу доўгага часу. Будзе прыцягнутая значная колькасць сродкаў авіяцыі, у тым ліку Ваенна-марскога флота з расейскага боку. Будуць задзейнічаныя вялікія групоўкі агульнавайсковых злучэнняў», - абяцае Макараў.

Кульмінацыйным этапам вучэнняў стануць навучальна-баявыя дзеянні войскаў на Обуз-Лясноўскім агульнавайсковым палігоне (Берасцейская вобласць). Тут, як заявіў камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання ВС РБ генерал-маёр Аляксандр Мяжуеў, намечана правесці сумесныя манеўры па фарсіраванні водных перашкодаў, высадцы дэсанта, тылавым забеспячэнні (у тым ліку забеспячэнні ГЗМ за кошт рэсурсаў трубаправодаў) і да т.п. Плануецца таксама ажыццявіць пасадку расейскіх баявых самалётаў (Су-25 і МіГ-29) на аэрадромныя ўчасткі аўтамабільных дарогаў. А таксама правесці лётныя аператыўна-стратэгічныя вучэнні з ужываннем стратэгічных ракетаносцаў Ту-160 у небе над Беларуссю. Шмат якія з гэтых элементаў баявога навучання будуць арганізаваныя ўпершыню, але Беларусь, відаць, ідзе на гэта свядома, разумеючы, што ваенна-палітычныя мэты Масквы і Менска ў межах «саюзнай дзяржавы» супадаюць амаль цалкам. А пры ўсіх капрызах Менска ваенная дапамога яму ідзе з вялікімі ільготамі і зніжкамі.

У задуме расейска-беларускіх манеўраў адлюстраваны і баявы сцэнар, які меў месца падчас ваенных дзеянняў Расеі ў Грузіі пад Цхінвалі ў жніўні 2008 года. У аснову задумы вучэння, па словах Аляксандра Мяжуева, пакладзеныя варыянты развіцця ваенных канфліктаў апошніх дзесяцігоддзяў і сучасныя погляды на прадухіленне і абіццё агрэсіі, а таксама вынікі праведзенай у лютым-сакавіку бягучага года сумеснай штабной трэніроўкі.

Як запланавана, на кульмінацыйным этапе манеўраў чакаецца прысутнасць Вярхоўных галоўнакамандуючых двух краінаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках