11 чэрвеня 2026, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 верасня пошліна на нафту вырасла

Экспартная пошліна на нафту ў Расеі з 1 верасня вырасце да $238,6 за тону з $222 даляраў за тону ў жніўні.

Адпаведную пастанову 24 жніўня 2009 года падпісаў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе АФН.

Стаўка экспартнай пошліны на светлыя нафтапрадукты з 1 верасня павялічваецца да $173,1 за тону з $161,9 за тону ў жніўні, на цёмныя - да $93,2 з $87,2 за тону.

У сувязі з ростам экспартнай пошліны на нафту ў Расеі, павялічыцца і стаўка на расейскую нафту, што пастаўляецца ў Беларусь: з 1 верасня яна складзе 84,94 даляры за тону супраць 79,03 даляры за тону.

Нагадаем, згодна з беларуска-расейскімі дамоўленасцямі пошліна на нафту для Беларусі ў 2009 годзе разлічваецца з ужываннем каэфіцыента 0,356 ад расейскай пошліны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках