Янукевіч і Івашкевіч будуць «весці наступленне на рэжым»
4- 8.09.2009, 15:08
Адпачатку на пасаду старшыні Партыі БНФ балатаваліся два палітыка – намеснікі старшыні партыі Аляксей Янукевіч і Віктар Івашкевіч. Перамогу атрымаў Янукевіч. Якія планы ў палітыкаў?
Новаабраны старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што праз два гады БНФ будзе зусім іншай партыяй.
«Я усведамляю адказнась, якая на мяне палягае, але яна мяне не палохае. Я адчуваю, што маю сілу і неабходныя здольнасі для рэалізацыі сваёй праграмы. Родныя мяне павіншавалі з абраннем, пажадалі поспехаў і паабяцалі неабходную падтрымку са свайго боку. У выніку рэалізацыі праграмы праз два гады я бачу БНФ перадусім рэальным суб’ектам палітычнага поля, які карыстаецца падтрымкай у грамадстве, чые ідэі абмяркоўваюцца на кухнях і ў “курылках”, якая мае значна больш сяброў і прыхільнікаў і якая значна больш адзіная, чым сёнешні БНФ. І, галоўнае, я бачу партыю, якая не стаіць у абарончай пазіыі, а набірае падтрымку ў грамадстве і вядзе наступленне на рэжым», – сказаў Янукевіч у інтэрв’ю прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Адзін з лідэраў Партыі БНФ Віктар Івашкевіч распавёў прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі» пра тое, чаму ён зняў сваю кандыдатуру з выбараў старшыні Партыі БНФ, і аб сваіх планах на будучыню.
«Я зняў сваю кандыдатуру, таму што галоўным пунктам маёй праграмы было вылучэнне Лявона Баршчэўскага на пасаду прэзідэнта. Калі партыя адклала, і, фактычна адвергла маю праграму, я зняў сваю кандыдатуру на карысць Баршчэўскага, таму што для мяне пасада старшыні ці намесніка старшыні не мала значэння і ніяк не адбівалася б на маіх функыянальныч абавязках. Пакуль я не ведаю, чаго чакаць ад новага кіраўнітва партыі, але за сябе скажу, што я буду займацца рэалізаыяй сваёй праграмы. Як кіраўнік мінскай гарадской суполкі Партыі БНФ я збіраюся праводзіць інфармаыйную кампанію ў беларускім грамадстве, правесьці ў лістападзе Кангрэс працоўных калектываў, займаца арганізацыяй масавых акцый пратэсту з патрабаваньнямі сацыяльнай абароны і свабодных выбараў як адзінага шляху пераадоленьня крызысу. Усё гэта я буду рабіць, але без кандыдата ад нашай партыі, калі ўвогуле невядома, пад якога кандыдата ўсё гэта робіцца, гэтыя высілкі ў значнай ступені будут выхалашчвацца», -- распавёў Віктар Івашкевіч.