25 красавiка 2024, Чацвер, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзь працягвае змагацца за свабоду палітвязняў (Фота)

2

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» працягваюць змагацца за вызваленне беларускіх палітвязняў.

11 студзеня актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі акцыю ў Менску. На мосце на скрыжаванні праспектаў Жукава і Дзяржынскага з'явіўся транспарант «Свабоду Аўтуховічу!».

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» была ўзбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

8 жніўня Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні.

З 16 красавіка па 16 ліпеня палітвязень Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка і Юры Лявонаў сёлета сталі лаўрэатамі Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека ў намінацыі «За асабістую мужнасць». Прэмія заснаваная Хартыяй’97.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках